Нашы землякі выступілі ў конкурсе, выканаўшы народныя танцы «Кракавяк», «Барыня» і «Полька».
Узорны фальклорны калектыў «Сунічкі» (заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь) прадставіў таленавітыя пары: Шкірандо Мацвей і Мазго Юлія, Быкаў Васіль і Шрамко Аляксандра (катэгорыя 16-30
гадоў).
Кіраўнік калектыву Кажэмская Алеся Уладзіміраўна заваявала Дыплом II ступені ў намінацыі «Конкурс харэаграфічнай імпровізацыі — батл»!
Калектыў «Кругаверць» таксама годна выступіў: пары Жбаннікава Алена і Марчанка Арцём, Асоўская Людміла і Крыцкі Уладзімір атрымалі дыпломы ўдзельнікаў.
Лепель можа ганарыцца сваімі талентамі! Брава нашым танцорам за яркія выступленні і любоў да народнага мастацтва!