29 жніўня на базе абласнога ўпраўлення МНС і Віцебскага вучылішча алімпійскага рэзерву прайшоў абласны этап конкурсу прафесійнага майстэрства сярод маладых спецыялістаў.
29 жніўня на базе абласнога упраўлення МНС і Віцебскага вучылішча алімпійскага рэзерву прайшоў абласны этап конкурсу прафесійнага майстэрства сярод маладых спецыялістаў.
Удзел у мерапрыемстве прыняў 31 малады работнік гарадскіх і раённых аддзелаў МНС з кожнага кутка Віцебшчыны, якія скончылі Універсітэт грамадзянскай абароны МНС Беларусі на дзённай форме атрымання адукацыі і праходзяць службу ў падраздзяленнях не больш за тры гады.
Спаборніцтвы маладых афіцэраў праходзілі па двух напрамках: «Ліквідацыя надзвычайных сітуацый» і «Папярэджанне надзвычайных сітуацый». Удзельнікам для вызначэння пераможцаў неабходна было прайсці конкурсы па агульнапрафесійнай, спецыяльнай і фізічнай падрыхтоўцы.
Правядзенне дадзенага мерапрыемства дазволіла павысіць узровень прафесійнага майстэрства маладых спецыялістаў, выявіць кандыдатаў для ўдзелу ў рэспубліканскім конкурсе.
Падвёў вынікі спаборніцкага дня начальнік Віцебскага абласнога ўпраўлення МНС Сяргей Меляшкін сумесна з першым намеснікам начальніка ўпраўлення Андрэем Гаўрыленкам. Кіраўнікі адзначылі важнасць дадзенага мерапрыемства для развіцця прафесійнага майстэрства, дзелавых і маральных якасцей.
Сяргей Мікалаевіч павіншаваў пераможцаў і прызёраў, уручыў заслужаныя ўзнагароды і пажадаў не спыняцца на дасягнутых поспехах.
Па напрамку «Папярэджанне надзвычайных сітуацый»:
1 месца – Маркін Ілья Віктаравіч (Віцебскі ГРАС);
2 месца – Стрыжань Маргарыта Віктараўна (Віцебскі ГРАС);
3 месца – Жарнасек Павел Андрэевіч (Лепельскі РАС).
Пажадаем нашым прадстаўнікам поспехаў у выступленні на рэспубліканскім конкурсе, які пройдзе на базе Універсітэта грамадзянскай абароны МНС Беларусі ў кастрычніку.
https://lepel-kraj.by/novosti/puls-lepelshchiny/lepelchanin-sredi-pobediteley-oblastnogo-etapa-konkursa-profmasterstva-sotrudnikov-mchs-30-08-2023