22–23 кастрычніка на базе спартыўнага комплексу «Стадыён «Новая Зара» пад Мінскам праходзіў Рэспубліканскі агляд-конкурс на званне «Лепшая транспартная служба газазабяспечваючых арганізацый 2025 года».

Сёлета ў конкурсе ўдзельнічала 21 каманда - гэта арганізацыі, якія ўваходзяць у склад ДВА «Белтопгаз». Удзельнікам неабходна было прайсці тэарэтычныя і практычныя выпрабаванні.

Атрадна адзначыць, што ў складзе аб'яднанай каманды УП Віцебскаблгаз прымала ўдзел майстар Лепельскага РГС Халімоненка Ганна (дарэчы, адзіная жанчына ў конкурсе).

Па выніках спаборніцтваў каманда УП "Віцебскаблгаз" заняла першае месца, а наша зямлячка атрымала годнае званне "Лепшы механік".