Нацыянальны праект «Каманда Будучыні» - конкурс, задачай якога з'яўляецца пошук, развіццё і падтрымка перспектыўных лідараў, якія валодаюць высокім узроўнем асабістых якасцей і кіраўніцкіх кампетэнцый. Мэтай праекта з'яўляецца пошук, развіццё і падтрымка перспектыўных лідараў, якія валодаюць высокім узроўнем асобасных якасцей і кіраўніцкіх кампетэнцый.

І вось Маладзёжны парламент пры Нацыянальным сходзе даў старт восьмаму набору лідарскай платформы «Каманда будучыні».

Для ўдзелу ў восьмым наборы лідарскай платформы паступіла звыш 150 заявак, але адабралі 60 найбольш актыўных прадстаўнікоў моладзі на падставе запоўненых анкета.

Сярод іх і наша Крысціна!!!

- Я вельмі рада і лічу, што з 150 удзельнікаў я адна з тых, хто трапіў на лідарскую платформу. Гэта магутны інструмент для развіцця асобасных якасцей і персанальнага росту, - адзначыла Крысціна. «Каманда будучыні» — гэта ўнікальны праект, аналагаў якому ў Беларусі няма.