Лепельчанка причинила телесные повреждения сожителю - получила штраф

Лепельчанка прычыніла цялесныя пашкоджанні сужыцелю - атрымала штраф

15.6.20263 праглядаў

Пракуратура Лепельскага раёна падтрымала дзяржаўнае абвінавачванне па раней узбуджанай ёю крымінальнай справе ў дачыненні да
59-гадовай мясцовай жыхаркі – ёй інкрымінуецца прычыненне лёгкіх цялесных пашкоджанняў, якія пацягнулі кароткачасовы раслад здароўя.
Згодна з матэрыяламі справы 19 студзеня бягучага года, жанчына, знаходзячыся ў стане алкагольнага ап'янэння, падчас канфлікту, які ўзнік на глебе асабістых непрыязнаўных адносін, з прычыны таго,
што яе сужыцель не мог адкрыць уваходныя дзверы дома, паколькі таксама знаходзіўся ў стане алкагольнага ап'янэння, нанесла яму ўдар металічнай трубой у вобласць галавы. У выніку чаго прычыніла сужыцелю лёгкія цялесныя пашкоджанні па прыкмеце кароткачасовага расладу здароўя ў выглядзе двух ран галавы.
У судовым пасяджэнні абвінавачваная віну прызнала ў поўным аб'ёме.
З улікам прадстаўленых дзяржаўным абвінаваўцам доказаў, суд Лепельскага раёна пастанавіў абвінаваўчы прыгавор.
На падставе арт. 153 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь абвінавачванай прызначана пакаранне ў выглядзе штрафу ў памеры
40 базавых велічынь, што складае 1 800 рублёў.
Прыгавор уступіў у законную сілу.

Намеснік пракурора
Лепельскага раёна                        А.С.Філімонаў