Зусім хутка, 7 лістапада, Беларусь адзначыць 105-ю гадавіну Вялікай Кастрычніцкай рэвалюцыі. Урачыстыя мерапрыемствы, прысвечаныя гэтай важнай гістарычнай даце, у гэтыя дні праходзяць па ўсёй краіне. На Лепельшчыне таксама ўспомнілі падзеі 1917 года.

Ва ўрачыстай абстаноўцы былі ўстаноўлены шыльды з QR-кодам ля брацкай магілы на Прывакзальнай плошчы і ля мемарыяльнай дошкі, устаноўленай у гонар Веры Маргевіч.

Удзел у цырымоніі прынялі прадстаўнікі мясцовай улады, кіраўнікі працоўных калектываў, прадстаўнікі Камуністычнай партыі Беларусі, грамадскіх аб'яднанняў і арганізацый, моладзь, ветэраны працы. Гэта прадстаўнікі розных пакаленняў, аб'яднаныя актыўнай жыццёвай пазіцыяй і павагай да мінулага нашай Радзімы.

Урачысты мітынг на гарадской плошчы прайшоў з уручэннем медалёў «100 год утварэння СССР» і «105 год Кастрычніцкай рэвалюцыі».

Працягнуліся ўрачыстыя мерапрыемствы ў зале раённага Дома культуры, дзе сваю праграму прадставілі вайскоўцы воінскай часці 71327. Для навучэнцаў школ была арганізавана выстава, фотазона, прафарыентацыйная гутарка, канцэрт.