Інфармацыйны пікет сёння прайшоў у будынку аддзялення паштовай сувязі № 4 на плошчы Свабоды.
Інфармацыйны пікет сёння прайшоў у будынку аддзялення паштовай сувязі № 4 на плошчы Свабоды.
Зямлякам у гэты дзень прапаноўваліся стылізаваныя ўлёткі, на якіх пазначаўся адрас таго, каму захацелася нагадаць аб маючым адбыцца Адзіным дні галасавання.
Адправіць сваю “паштоўку” аднымі з першых прыйшлі прадстаўнікі раённай улады – Аляксандр Ярахновіч, першы намеснік старшыні райвыканкама, а таксама Аксана Церашкова, намеснік старшыні.
-- Адправіў картку маме ў Полацкі раён. Лічу ўдзел у выбарах абавязковым для кожнага беларуса. На картцы напісана «Выбіраем будучыню разам». Думаю, у гэтым і заключаецца сэнс маючага адбыцца грамадска-палітычнай падзеі, -- адзначыў Аляксандр Сяргеевіч.
-- Дзякуючы майму ўдзелу ў праекце атрымае ўлётку-напамін аб хуткіх выбарах і мой блізкі чалавек. Прыемна, што ёсць такая выдатная магчымасць. Адзіны дзень галасавання – тое падзея, удзел у якім павінны прыняць усе грамадзяне. На коне – лёс краіны, лёс кожнага беларуса, -- пракаментавала Аксана Анатольеўна.
Выбар месца правядзення інфармацыйнага пікета аказаўся апраўданым – літаральна за некалькі хвілін цікавасць да ўдзелу праявілі дзясяткі лепельчан. Прызывалі адправіць улётку як моладзевыя лідары – першы і другі сакратары РК ГА «БРСМ» Дар'я Мазго і Анастасія Зелянеўская, так і іншыя актывісты – валанцёры атрада «Добрае сэрца».
***
Арганізатарамі праекта «ПАШТОЎКА.БЕЛ». выступілі Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі, Цэнтральная выбарчая камісія, Міністэрства інфармацыі і Міністэрства сувязі і інфарматызацыі праз Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства паштовай сувязі «Белпошта».
Праект закліканы нагадаць грамадзянам Беларусі аб іх канстытуцыйным выбарчым праве, грамадзянскай адказнасці і адзіным дні галасавання за дэпутатаў усіх узроўняў.
Праект рэалізуецца ў перыяд інфармацыйна-агітацыйнай часткі электаральнай кампаніі ва ўсіх рэгіёнах краіны. Актывісты ГА «БРСМ» раскажуць патэнцыйным выбаршчыкам аб маючых адбыцца выбарах дэпутатаў усіх узроўняў у адзіны дзень галасавання – 25 лютага 2024 года.
Па 20 лютага ўключна паштовую картку «Выбіраем будучыню разам!» зможа запоўніць кожны жадаючы, а затым абсалютна бясплатна накіраваць яе свайму адрасату на