Згодна Правілаў вядзення рыбалоўнай гаспадаркі і рыбалоўства рыбаловам дазваляецца...

Лепельская міжраённая інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету інфармуе:

Згодна Правілаў вядзення рыбалоўнай гаспадаркі і рыбалоўства рыбаловам дазваляецца:

лоў у рыбалоўных угоддзях, за выключэннем рыбалоўных угоддзяў, прадастаўленых у арэнду (карыстанне), дзе арганізавана платнае аматарскае рыбалоўства, не больш за 5 кілаграмаў рыбы на аднаго рыбалова ў суткі і адной рыбы, калі агульная вага з улікам яе вагі ў суме будзе перавышаць 5 кілаграмаў, або адной рыбы, вага якой перавышае 5 кілаграмаў;
лоў рыбы ў якасці прынады для лову іншых відаў рыбы не больш за 30 штук на аднаго рыбалова ў суткі.

Забараняецца:

знаходжанне ў рыбалоўных угоддзях альбо на прылеглай да іх тэрыторыі на адлегласці да аднаго кіламетра ад берагавой лініі рыбалоўных угоддзяў з забароненымі прыладамі рыбалоўства і (або) рыбай, лоў якой у дадзеным раёне і ў гэты час забаронены альбо вага якой перавышае нормы, без дакументаў, якія пацвярджаюць законнасць валодання рыбай.

За дадзенае парушэнне прадугледжана адказнасць згодна ч.2 арт. 15.35 КоАП РБ. Парушэнне дадзеных патрабаванняў цягне накладанне штрафу ў памеры ад 5 да 20 базавых велічынь.

Усім грамадзянам, якім вядомы выпадкі парушэння правілаў прыродаахоўнага заканадаўства, просьба паведаміць па тэл. «гарачай лініі» у Лепельскую МРІ 4 36 85.