Памятайце, невыкананне правілаў бяспекі на вод­ных аб’ектах у асенне-зімовы перыяд часта станавіцца прычынай гібелі і траўматызму людзей.

Памятайце, невыкананне правілаў бяспекі на вод­ных аб’ектах у асенне-зімовы перыяд часта станавіцца прычынай гібелі і траўматызму людзей. Асенні лёд у перыяд з лістапада па снежань, да наступлення ўстойлівых маразоў, нятрывалы. Змацаваны вечаравым або начным холадам, ён яшчэ здольны вытрымліваць невялікую нагрузку, але днём хутка награваючыся ад талай вады, якая прасочваецца праз яго, становіцца порыстым і вельмі слабым, хоць захоўвае дастатковую таўшчыню.

Правілы паводзін на лёдзе:
- Не выходзьце на тонкі не акрэплы лёд.
- Не збірайцеся групамі на асобных участках лёду.

- Не набліжайцеся да прамоін, расколін, прарух на лёдзе.

- Не скочвайцеся на санках, лыжах з крутых берагоў на тонкі лёд.
- Не пераходзьце вадаём па лёдзе ў забароненых месцах.

- Не выходзьце на лёд у цёмны час сутак і пры дрэннай бачнасці.
- Не выязджайце на лёд на матацыклах, аўтамабілях.

Бяспечным для чалавека лічыцца лёд таўшчынёй не менш за 10 см у прэснай вадзе і 15 см у салёнай.
Ва ўсці рэк і пратоках трываласць лёду аслаблена.
Лёд нятрывалы ў месцах хуткага цячэння, б'ючых ключоў і сцёкавых вод, а таксама ў раёнах росту воднай расліннасці, паблізу дрэў, кустоў, трыснягу.
Калі тэмпература паветра вышэй за 0 градусаў трымаецца больш за тры дні, то трываласць лёду зніжаецца на 25%. Трываласць лёду можна вызначыць візуальна: лёд блакітнага колеру - трывалы, белага - трываласць яго ў 2 разы менш, матава белы або з жаўтаватым адценнем - ненадзейны.