Лёд на вадаёмах – гэта зона павышанай рызыкі. Штогод гіне велізарная колькасць людзей менавіта з-за невыканання правілаў тэхнікі бяспекі пры знаходжанні на лёдзе.
Лёд на вадаёмах – гэта зона павышанай рызыкі. Штогод гіне велізарная колькасць людзей менавіта з-за невыканання правілаў тэхнікі бяспекі пры знаходжанні на лёдзе.
Сярод пацярпелых: рыбакі - якія захапіліся падлёднай рыбалкай, дзеці - якія вырашылі пагуляць на лёдзе або пакатацца па ім на каньках, тыя, хто вырашыў зрэзаць шлях і прайсці па лёдзе.
Бяспечным для чалавека лічыцца лёд таўшчынёй не менш за 10 см у прэснай вадзе і 15 см у салёнай.
У вусці рэк і пратоках трываласць лёду аслаблена.
Лёд нятрывалы ў месцах хуткага цячэння, б'ючых ключоў і сцёкавых вод, а таксама у раёнах росту воднай расліннасці, паблізу дрэў, кустоў, трыснягу.
Калі тэмпература паветра вышэй за 0 градусаў трымаецца больш за тры дні, то трываласць лёду зніжаецца на 25%. Трываласць лёду можна вызначыць візуальна: лёд блакітнага колеру - трывалы, белага - трываласць яго ў 2 разы меншая, матава белы або з жаўтаватым адценнем - ненадзейны.
Правілы паводзін
на лёдзе:
- Не выходзьце на тонкі не змацаваны лёд.
- Не збірайцеся групамі на асобных участках лёду.
- Не набліжайцеся да прамоін, расколін, прарубаў на лёдзе.
- Не скатывайцеся на санках, лыжах з крутых берагоў на тонкі лёд.
- Не перасякайце вадаём па лёдзе ў забароненых месцах.
- Не выходзьце на лёд у цёмны час сутак і пры дрэннай бачнасці.
- Не выязджайце на лёд на матацыклах, аўтамабілях.
дзяржінспектар
Лепельскай МРІ АЖіРМ
Жарнасек А.В.