У рыбалоўных угоддзях на тэрыторыіі Віцебскай вобласці з 31 мая па 1 ліпеня ўстанаўліваецца забарона на лоўлю сома звычайнага.

У рыбалоўных угоддзях на тэрыторыіі Віцебскай вобласці з 31 мая па 1 ліпеня ўстанаўліваецца забарона на лоўлю сома звычайнага.

Забаронена не толькі лавіць сома любымі прыладамі рыбалоўства, але і знаходзіцца з ім на адлегласці 1 кіламетр ад берагавой лініі рыбалоўных угоддзяў.

Адміністрацыйная адказнасць цягне за сабой накладанне штрафу ў памеры ад 10 да 30 базавых велічынь за вылаў сома, а за знаходжанне з ім – ад 5 да 30 базавых велічынь. Акрамя таго, за кожную здабытую асобу сома парушальнік абавязаны пакрыць шкоду, прычыненую навакольнаму асяроддзю, разлічаную ў трайным памеры, а менавіта 12 базавых велічынь (480 рублёў). У выпадку, калі шкода ад незаконнай рыбалкі складзе 100 і больш базавых велічынь, наступае крымінальная адказнасць.