Згодна з пунктам 102 Правілаў вядзення рыбалоўнай гаспадаркі і рыбалоўства рыбаловам дазваляецца ў якасці прынады для лову іншых відаў рыбы лавіць не больш за 30 штук жыўца на аднаго рыбалова ў суткі.
Лепельская міжраённая інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету нагадвае рыбаловам, што згодна з пунктам 102 Правілаў вядзення рыбалоўнай гаспадаркі і рыбалоўства рыбаловам дазваляецца ў якасці прынады для лову іншых відаў рыбы лавіць не больш за 30 штук жыўца на аднаго рыбалова ў суткі. Таксама хацелася б адзначыць, што выкарыстанне для лову жыўца сетак і марёў і іншых забароненых прылад рыбалоўства будзе разглядацца як незаконная здабыча рыбы з усімі выцякаючымі наступствамі.