Згодна з Правіламі вядзення рыбалоўнай гаспадаркі і рыбалоўства, лоў усіх відаў рыбы ў рыбалоўных угоддзях Віцебскай вобласці забараняецца з 10 красавіка па 8 чэрвеня, за выключэннем аматара рыбнага лову, які ажыццяўляецца адной вудай з адным кручком або адным спінінгам, абсталяваным штучнай прынадай, з адным адзінарным, або падвойным, або патройным кручком у светлы час сутак з берага (без заходу ў ваду) або з лёду, з штучных збудаванняў, акрамя пералічаных у абзацы сёмым падпункта 109.3 пункта 109 Правілаў, а таксама прамысловы вылаў вугра без захавання прамысловай меры ў месцах і на ўмовах, штогод вызначаемых Міністэрствам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.

Лепельская міжраённая інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь паведамляе:

Згодна з Правіламі вядзення рыбалоўнай гаспадаркі і рыбалоўства, лоў усіх відаў рыбы ў рыбалоўных угоддзях Віцебскай вобласці забараняецца з 10 красавіка па 8 чэрвеня, за выключэннем аматара рыбнага лову, які ажыццяўляецца адной вудай з адным кручком або адным спінінгам, абсталяваным штучнай прынадай, з адным адзінарным, або падвойным, або патройным кручком у светлы час сутак з берага (без заходу ў ваду) або з лёду, з штучных збудаванняў, акрамя пералічаных у абзацы сёмым падпункта 109.3 пункта 109 Правілаў, а таксама прамысловы вылаў вугра без захавання прамысловай меры ў месцах і на ўмовах, штогод вызначаемых Міністэрствам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.

Рыба, злоўленая ў забаронены час, забароненымі спосабамі, будзе разлічвацца ў трайным памеры за кожную асобіну. Калі сума шкоды складае 100 і больш базавых велічынь, то прадугледжана крымінальная адказнасць па ч. 1 арт. 281 КК Рэспублікі Беларусь.