Лепельская міжраённая інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету паведамляе, што ў канцы красавіка месяца інспектарамі былі затрыманы адзін жыхар Лепельскага раёна і жыхар Лагойскага раёна, якія ажыццяўлялі лоў рыбы сеткай на аз. Вогзіно паблізу г. Лепель, пры гэтым незаконна здабылі 63 асобіны плоткі і 2 асобіны густэры (агульная вага рыбы склала 7,5 кг.). Шкода, прычыненая навакольнаму асяроддзю, склала 195 базавых велічынь (4972 рублі 50 капеек). У сувязі з тым, што памер шкоды склаў больш за 100 базавых велічынь, вырашаецца пытанне аб узбуджэнні крымінальнай справы.

Лепельская МРІ АЖ і РС напамінае, што ў Віцебскай вобласці ўстаноўлены забарону на лоў усіх відаў рыбы да 8 чэрвеня. Такія ахоўныя меры неабходны для стварэння спрыяльных умоў у перыяд нерасту рыбы.