Паляванне на бекаса ў Беларусі адкрываецца з другой суботы ліпеня (13 ліпеня) і працягнецца да другой суботы жніўня (10 жніўня). Дазволена паляванне толькі ў светлы час сутак ружэйным (з падыходу толькі з паляўнічай сабакам) і безружэйным (з лаўчымі птушкамі) спосабамі.

Ружэйнае паляванне на бекаса дазваляецца з выкарыстаннем у якасці прылад палявання гладкаствольнай паляўнічай зброі (з ужываннем патронаў, начыненых дробью) і толькі з паляўнічымі сабакамі – легавымі, спаніэлямі, рэтрыверамі.
Пры паляванні на бекаса важна памятаць, што гэты від птушак у летне-восеньскі перыяд займае практычна аднолькавыя месцы пражывання, мае падобныя марфалагічныя і паводніцкія прыкметы з чырвонакніжным субратам – дупелем. Кожны паляўнічы павінен умець выразна адрозніваць гэтыя два віды ў працэсе палявання на бекаса.
Звяртаем асаблівую ўвагу паляўнічых, што ад падобнага па знешнім выглядзе дупеля бекас адрозніваецца белым без стракаціны брушкам і чорна-рудымі крайнімі рулявымі пер'ямі. У дупеля стракаты брушка і бакі, а таксама белыя тры крайнія пары рулявых пёраў. Менавіта белыя крайнія рулявыя пер'і дазваляюць паляўнічаму ўпэўнена адрозніць дупеля ад бекаса падчас узлёту птушкі і яе палёту.
Важна заўсёды памятаць асноўнае непісанае правіла паляўнічага: НЕ ЎПЭЎНЕНЫ – НЕ СТРЕЛЯЙ!