З 1 студзеня 2023 года ўступаюць у сілу пастановы Нацыянальнага статыстычнага камітэта Рэспублікі Беларусь № 88 ад 30.09.2022 і № 90 ад 30.09.2022 аб неабходнасці запаўнення дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці па форме 1-адходы (Мінпрыроды) «Справаздача аб абыходжанні з адходамі вытворчасці» і дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці 1-паветра (Мінпрыроды) «Справаздача аб выкідах забруджвальных рэчываў у атмасфернае паветра ад стацыянарных крыніц выкідаў» у электронным выглядзе з выкарыстаннем спецыялізаванага праграмнага забеспячэння.
Падрабязную інфармацыю можна атрымаць на сайце: https://www.ecoinfo.by.
Па пытаннях фарміравання і прадастаўлення вышэйуказанай дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці, асаблівасцях і тыповых памылках запаўнення формаў звяртацца да супрацоўнікаў аддзела абыходжання з адходамі РУП «Бел НІЦ «Экалогія» па тэлефоне: 8017 271 97 70 або ў інфармацыйна-даведачную службу 279 (А1, МТС).