У адпаведнасці з Кодэксам аб адміністрацыйных правапарушэннях за незаконнае выпальванне сухой расліннасці, травы на корані, а таксама пустазелля і пажніўных рэшткаў на палях альбо непрыняцце мер па ліквідацыі прычынення шкоды вінаватыя асобы павінны заплаціць штраф ад 10 да 30 базавых велічынь (цяпер 1 БВ - Br37). Акрамя таго, факт прычынення шкоды навакольнаму асяроддзю прадугледжвае грамадзянска-прававую адказнасць.
Лепельская раённая інспекцыя прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя нагадвае, што сельскагаспадарчыя палы і выпальванне сухой расліннасці ў Беларусі забаронены. У адпаведнасці з Кодэксам аб адміністрацыйных правапарушэннях за незаконнае выпальванне сухой расліннасці, травы на корані, а таксама пустазелля і пажніўных рэшткаў на палях альбо непрыняцце мер па ліквідацыі прычынення шкоды вінаватыя асобы павінны заплаціць штраф ад 10 да 30 базавых велічынь (цяпер 1 БВ - Br37). Акрамя таго, факт прычынення шкоды навакольнаму асяроддзю прадугледжвае грамадзянска-прававую адказнасць.
Прыхільнікі выпальвання леташняй травы лічаць, што выпальванне ўзбагачае зямлю попелам, у выніку чаго на выпаленых участках трава з'яўляецца хутчэй і расце лепш. Аднак спецыялісты запэўніваюць, што попел, які застаўся пасля спальвання травы, ніяк не ўплывае на паляпшэнне якасці глебы, бо губляюцца азотныя злучэнні. Пасля травянога пажару зноў прарастаюць толькі травы, якія размнажаюцца карэнішчамі накшталт пырніка. Мядоносныя кветкі, культурныя травы, прыдатныя для корму хатніх жывёл, у тым ліку нарыхтоўкі сена, размнажаюцца насеннем, а насенне пры выпальванні травы згарае. Працэс гарэння суправаджаецца выкідам у атмасферу вуглякіслага газу, згарае кісларод. У агні згараюць рэшткі угнаенняў і ядахімікатаў, утвараючы лятучыя таксічныя арганічныя і неарганічныя злучэнні. Пры выпальванні травы ўздоўж аўтамабільных дарог адбываецца забруджванне паветра цяжкімі металамі. У выніку выпальвання сухой травы абеднее відавы склад лугавой расліннасці і жывёльнага свету. На ўсёй тэрыторыі, дзе прайшлі палы, не будзе ўжо ранейшага разнатраўя, пустазелле "захопіць" вызваленую тэрыторыю. У агні палёў гінуць бесхрыбетныя, насякомыя, жабы, яшчаркі і іншыя жывёлы. Статыстыка паказвае, што абсалютная большасць пажараў з-за палу сухой травы адбываецца па віне людзей і толькі 5-10% узгаранняў у экасістэмах узнікаюць з-за метэаралагічных умоў.
Лепельская раённая інспекцыя прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя заклікае адказна паставіцца да гэтай праблемы і не дапускаць сельскагаспадарчых палёў і выпальвання сухой расліннасці.