Першым прыпынкам падарожжа лепельчан стала стэла каля вёскі Нікольцы. Стэла ўстаноўлена ў памяць пра подзвіг партызан, якія дзейнічалі ў гэтым раёне, у гады Вялікай Айчыннай вайны.

Ушанаваўшы памяць герояў, педагогі і ветэраны педагагічнай працы адправіліся ў турыстычны комплекс "Наносы адпачынак".

Коннае шоу, аглядная экскурсія, наведванне дома самаварау і значкоў, вадзянога млына з гістарычным пантэонам хлебных экспанатаў падарылі мора эмоцый.

Народная мудрасць кажа: «Хто як працуе, той так і адпачывае, а хто добра адпачывае, той выдатна працуе!»

І з новымі сіламі ў новы 2025/2026 навучальны год!