Акцыя праходзіць напярэдадні Міжнароднага дня абароны дзяцей і накіравана на падтрымку сем'яў, дзе выхоўваюцца дзеці з інваліднасцю. На працягу некалькіх дзён актывісткі БСЖ наведаюць больш за 100 землякоў, павіншуюць з надыходзячым святам і перададуць падарункі.
Салодкія пачастункі, сертыфікат, а таксама сувенірная прадукцыя стануць прыемным прэзентам для лепельчан.
Дарэчы, да акцыі БСЖ можа далучыцца кожная жыхарка нашага раёна і парадаваць дзяцей сваім нечаканым візітам. Няхай кожнае дзіця адчуе, што мы не побач - МЫ РАЗАМ!
Лепельская раённая арганізацыя грамадскага аб'яднання "Беларускі саюз жанчын" абвясціла старт акцыі "Мы не побач - МЫ РАЗАМ!"
27.5.20250 праглядаў