У Лепелі, у маляўнічым месцы, прайшлі адборачныя спаборніцтвы — Першынство Віцебскай вобласці ў праграме Алімпійскіх дзён моладзі па веславанні на байдарках і каноэ. Гэты дзень стаў сапраўдным святам для аматараў водных відаў спорту, якія сабраліся на беразе, каб падтрымаць спартсменаў.
На спакойную роўнядзь вады ўдзельнікі выйшлі на старт. Бліснулі майстэрствам і занялі 1 месца на дыстанцыі 500 метраў Беляцкі Міхаіл (каноэ-адзіночка юніёры і каноэ-двойка юніёры), Дурко Ангеліна (каноэ-двойка юніёркі) і Грыцэнак Арцём (каноэ-двойка юніёры).
Фінішавалі першымі на дыстанцыі 200 метраў Грыцэнак Арцём (каноэ-адзіночка юніёры), Дурко Ангеліна (каноэ-двойка юніёркі), Беляцкі Міхаіл і Грыцэнак Арцём (каноэ-двойка юніёры), бліснуўшы выдатнымі здольнасцямі.
На больш доўгай дыстанцыі ў 1000 метраў праявілі свае сілы і занялі 1 месца Харкевіч Іван (каноэ-адзіночка старэйшыя юнакі), Беляцкі Міхаіл і Грыцэнак Арцём (каноэ-двойка юніёры). 2 месца на дыстанцыі 500 метраў занялі Хацкевіч Іван, Казачэнка Аляксандр. На кароткай, але напружанай дыстанцыі ў 200 метраў — Беляцкі Міхаіл, Азаранка Міхаіл (байдарка-адзіночка). 2 месца на дыстанцыі 1000 метраў — Беляцкі Міхаіл, Казачэнка Аляксандр і Хацкевіч Іван (каноэ-двойка). 3 месца занялі на дыстанцыі 500 метраў Казачэнка Аляксандр, Азаранка Міхаіл, на дыстанцыі 200 метраў — Хацкевіч Іван, Казачэнка Аляксандр і Хацкевіч Іван (каноэ-двойка), на дыстанцыі 1000 метраў — Грыцэнак Арцём і Азаранка Міхаіл.
Цяпер нашы таленавітыя грэбцы рыхтуюцца да важнай падзеі — Алімпійскіх дзён моладзі Рэспублікі Беларусь, якія пройдуць з 5 па 8 жніўня ў маляўнічым Заслаўі. У зборную каманду, якая будзе прадстаўляць Віцебскую вобласць, увайшлі лепельчане: Дурко Ангеліна, Азаранка Міхаіл, Хацкевіч Іван, Грыцэнак Арцём, Казачэнка Аляксандр і Беляцкі Міхаіл.
Віншуем рабят з іх дасягненнямі і жадаем ім паспяховага выступлення на маючых адбыцца спаборніцтвах! Няхай кожнае веславанне будзе ўпэўненым, а кожная перамога — салодкім!
Лепельскія грэбцы бліснулі на адборачных спаборніцтвах
28.7.20252 праглядаў