У канцэртнай зале «Віцебск» прайшоў незабыўны танцавальны конкурс «Танцуй»!

Лепель быў прадстаўлены ўзорным ансамблем танца "Чарнавочкі" ДУА "Лепельская дзіцячая школа мастацтваў" пад кіраўніцтвам таленавітага педагога і харэографа Анастасіі Перапечка.

Творчая праца, упартасць і любоў да танцаў нашых юных танцораў прынеслі цудоўны вынік — ганаровае 1 месца!

Віншуем нашых цудоўных артыстаў і іх настаўніка з гэтай заслужанай перамогай! Вы даказалі, што разам можна дасягнуць вялікіх вышынь!