Чарговым мерапрыемствам, якое аб'яднала калектыў Лепельскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, стала наведванне выставачнага праекта «Генацыд беларускага народа», арганізаванага ў Лепельскім раённым краязнаўчым музеі.

Дзякуючы адноўленай атмасферы і эмацыйнасці экскурсавода, усе без выключэння наведвальнікі выставы вярнуліся ў гады Вялікай Айчыннай вайны, адкрылі для сябе невядомыя да гэтага часу факты з жыцця беларускага народа, пазнаёміліся з героямі таго часу, якія змагаліся за свабоду роднай зямлі.
Без сумневу, урок гісторыі, адноўлены і атрыманы пры наведванні музея, дазволіў ратавальнікам ацаніць уклад нашых дзядоў і прадзедаў у Перамогу над фашызмам. Усе, хто прайшоў па маршруце праекта, у чарговы раз пераканаліся ў важнасці перадачы гістарычных фактаў без іх скажэння і ўмацавалі пазіцыю недапушчэння войнаў у будучыні.