Лепельскія ратавальнікі прынялі ўдзел у навагоднім шэсці Дзядоў Марозаў. У касцюмах казачных персанажаў разам з астатнімі ўдзельнікамі святочнага мерапрыемства і пад музыку ваеннага аркестра работнікі райаддзела прайшлі па галоўнай вуліцы Лепеля.

На цэнтральнай плошчы горада ўсіх чакала забаўляльная праграма і канцэрт мастацкай самадзейнасці. Дзед Мароз-ратавальнік, яго памочнікі Снягурка, Вясёлы Агнетушыцель і юныя ратавальнікі віншавалі жыхароў горада з надыходзячым Новым Годам, нагадвалі і дарослым, і дзецям аб правілах бяспечных паводзінаў пры выкарыстанні піратэхнічных вырабаў, разам з цукеркамі ўручалі памяткі «Бяспечны Новы год». На плошчы панавала святочная атмасфера, усе танцавалі і весяліліся, дзеці ахвотна расказвалі навагоднія вершы Дзяду Марозу і Снягурцы, а самае галоўнае – праз зносіны з навагоднімі персанажамі, атрымлівалі патрэбную і карысную інфармацыю.