Лепельскі рамонтна-механічны завод павялічыў рэалізацыю прадукцыі дрэваапрацоўкі на 45%
28.10.20240 праглядаў
Тэмп росту аб'ёмаў продажаў вырабаў дрэваапрацоўчай вытворчасці завода за дзевяць месяцаў склаў 145% у параўнанні з аналагічным мінулагоднім перыядам. У студзені — верасні гэтага года наша прадпрыемства рэалізавала прадукцыю дрэваапрацоўкі на Br344 тыс. Аб'ём продажаў у мінулым годзе за аналагічны перыяд склаў Br236 тыс. Заказчыкамі прадукцыі ў 2024-м выступілі Мінскі трактарны і Аршанскі інструментальны заводы. Ільвіная доля вырабаў пастаўлена на МТЗ", — распавёў дырэктар Лепельскага завода Юрый Сямёнаў.