На пасаду інспектара ДПС запрашаюцца мужчыны ва ўзросце да 30 гадоў, якія маюць вышэйшую або сярэдне-спецыяльную адукацыю, не маюць судзімасці, а таксама маюць пасведчанне кіроўцы мінімум катэгорыі «В».

На пасаду інспектара ДПС запрашаюцца мужчыны ва ўзросце да 30 гадоў, якія маюць вышэйшую або сярэдне-спецыяльную адукацыю, не маюць судзімасці, а таксама маюць пасведчанне кіроўцы мінімум катэгорыі «В». Таксама кандыдаты павінны быць здольныя па сваіх асабістых, маральных, дзелавых якасцях і стане здароўя выконваць ускладзеныя на органы ўнутраных спраў абавязкі.

Пры гэтым гарантуецца стабільная заработная плата (ад 850 рублёў), выхад на пенсію ў 48 гадоў, а таксама пасля 20 гадоў службы, уключаючы службу ва ўзброеных сілах, штогадовы адпачынак ад 30 сутак і больш у залежнасці ад выслугі гадоў.

Супрацоўнікам і членам іх сем'яў забяспечваецца бясплатнае, высокакваліфікаванае медыцынскае абслугоўванне ў медустановах і санаторыях сістэмы МУС. Жыццё і здароўе супрацоўнікаў падлягаюць абавязковаму дзяржаўнаму страхаванню.

Супрацоўнікам, якія не маюць жылля, выплачваецца грашовая кампенсацыя за наём і пад-наём жылля, а таксама прадастаўляецца магчымасць паляпшэння жыллёвых умоў шляхам атрымання «службовага жылля», альбо будаўніцтва ўласнага з дапамогай дзяржаўнага льготнага крэдытавання на тэрмін ад 20 да 40 гадоў з аплатай за карыстанне крэдытам у памеры 5% гадавых. Супрацоўнікам, якія маюць дзяцей, прадастаўляюцца месцы ў агульнаадукацыйных і дашкольных адукацыйных установах па месцы жыхарства ў першачарговым парадку.

Служба ў органах правапарадку забяспечвае магчымасць самарэалізацыі і перспектывы кар'ернага росту для кожнага добрасумленнага і кваліфікаванага супрацоўніка.

Для атрымання дадатковай інфармацыі па пытаннях прыёму на службу звяртацца па адрасе: г. Лепель, вул. Вайсковая, д.95 або па тэлефонах 4-45-64, 4-33-64, 4-88-77, 4-23-00 (панядзелак-пятніца з 09:00 да 18:00).