Для новых гаспадароў былі створаны ўсе ўмовы - заменены сістэмы водазабеспячэння і ацяплення, вокны, праведзена вялікая праца па ўнутраным аздабленні. Усяго на абнаўленне будынка было выдаткавана больш за 250 тысяч бюджэтных сродкаў.

  Цырымонія адкрыцця прайшла ярка і весела. Чырвоную стужку перарэзалі Ігар Урбан, старшыня раённага Савета дэпутатаў, а таксама Вераніка Хомбак, намеснік старшыні райвыканкама.

  І хоць пераезд здарыўся адносна нядаўна, у будынку ўсё цалкам гатова, ужо адчуваецца свая ўнікальная атмасфера.

  Трэба адзначыць, Лепельскі Цэнтр рамёстваў пачаў функцыянаваць у далёкім 1992 годзе і стаў першай установай такога тыпу на тэрыторыі Беларусі.

  Сёння калектыў Цэнтра - гэта 10 майстроў народных рамёстваў. Іх галоўнае прызванне - адраджаць і захоўваць беларускія народныя традыцыі, перадаваць культурныя каштоўнасці дзецям.