Намеснік старшыні райвыканкама Аксана Церашкова, якая курыруе пытанні эканомікі і прадпрымальніцтва, з'яўляецца частым госцем на прадпрыемствах Лепельшчыны.

Намеснік старшыні райвыканкама Аксана Церашкова, якая курыруе пытанні эканомікі і прадпрымальніцтва, з'яўляецца частым госцем на прадпрыемствах Лепельшчыны.

На гэты раз аб'ектам увагі Аксаны Анатольеўны стаў філіял Лепельскі хлебазавод ААТ «Віцебскхлебпрам».

Разам з ёй адправіліся памочнік урача-гігіеніста Лепельскага райЦГіЭ Вольга Хацкевіч, якая праводзіла ацэначныя мерапрыемствы ў рамках міждзяржаўнай групы, і карэспандэнт газеты.
Дырэктар філіяла Уладзімір Куранны правёў гасцей па цэхах, расказаў, якія рамонтныя работы вядуцца, што будзе зроблена ў бліжэйшы час, а таксама аб планах на перспектыву.
-- Мы выпускаем сацыяльна значны тавар, без якога не абыходзіцца меню беларусаў. І хоць у нас дастаткова канкурэнтаў, таму што шырокі асартымент хлебабулачных вырабаў прапануюць буйныя сеткі, але ўсё ж у фірменны магазін «Гарачы хлеб» за прадукцыяй прыязджаюць не толькі жыхары горада, але і з сельскай мясцовасці, -- адзначыў Уладзімір Пятровіч.
Пакуль усе звярталі ўвагу на сцены, столі, вокны, а таксама ўдакладнялі, задавалі пытанні, я назірала і фатаграфавала, як «падрастала» цеста, якое хутка набудзе форму, трапіць у спецыяльныя расстойныя шафы, а крыху пазней — у вялікую печ. А потым мы з вамі ўбачым паветраную і румяную, з неверагодным ароматам выпечку ў крамах.
Адзначым, што на прадпрыемстве штомесяц выпускаецца каля 100 тон хлебабулачнай прадукцыі і каля двух-трох тон кандытарскіх вырабаў. Завод пастаўляе сваю прадукцыю як у гандлёвыя кропкі нашага раёна, так і жыхарам суседніх рэгіёнаў – у Чашнікі, Бешанковічы, Навалукомаль і нават Віцебск.
Тут працуюць больш за 90 чалавек. Касцяк калектыву – вопытныя нашчадкі хлебапёкаў.
Так, напрыклад, на хлебабулачным участку нас сустрэла начальнік цэха Людміла Мурашкевіч, якая 35 гадоў працуе на прадпрыемстве. Маладой дзяўчынай прыйшла сюды, так і засталася тут на доўгія гады і без любімай справы сябе не ўяўляе.
Людміла Віктараўна памятае, як шмат гадоў таму назад лепельчане з задавальненнем куплялі бісквітны торт «Дамашні» з павідлам і дробкай. Цяпер ужо такі не выпякаюць. Затое з'явіліся новыя кулінарныя вырабы, якія знікаюць з прылаўкаў крам вельмі хутка. Торт «Вясенні настрой», кекс “Сталічны з разынкамі”,