На іх плячах – выраб святочных караваяў. Працэс стварэння такога шэдэўра адрозніваецца асаблівай працаёмкасцю. Спачатку – распрацоўка дызайну, затым вытворчасць нарыхтовак, і нарэшце, упрыгожванне ўсялякімі элементамі.

  Як адзначылі на прадпрыемстве, на выраб святочнага каравая сыходзіць каля 2 тыдняў. Усёй працай – ад задумкі да рэалізацыі – займаюцца самі лепельчане. Удзельнічае ў працэсе і кіраўніцтва.

  Нагадаем, 8 лістапада ў Полацку пройдзе фінал мерапрыемстваў абласнога свята працаўнікоў вёскі "Дажынкі-2024". Удзельнікамі фестывалю стануць і нашы землякі. Гэта, у першую чаргу, перадавікі аграрнай галіны, а таксама прадстаўнікі раённай улады, работнікі культуры.