Мы жывем у мірны час. У нас ёсць цудоўная магчымасць зрабіць наша жыццё такім, якім мы хочам яго бачыць. Мы можам атрымаць адукацыю, знайсці працу па душы. Усё гэта магчыма дзякуючы Вялікай Перамозе, якая была заваявана нашым народам у Вялікай Айчыннай Вайне ў 1945 г.
Мы жывем у мірны час. У нас ёсць цудоўная магчымасць зрабіць наша
жыццё такім, якім мы хочам яго бачыць. Мы можам атрымаць адукацыю, знайсці
працу па душы. Усё гэта магчыма дзякуючы Вялікай Перамозе, якая была
заваявана нашым народам у Вялікай Айчыннай Вайне ў 1945 г.
На шчасце, у нас яшчэ ёсць шанец сказаць дзякуй за гэту Перамогу і дапамагчы ветэранам
Вялікай Айчыннай вайны. Хлопцы з валанцёрскага атрада «Добрае сэрца»
заўсёды гатовыя прыйсці на дапамогу. На гэты раз дапамагалі Марыі Фёдараўне Марусевіч,
а кіравала атрадам энергічная Клундук Юлія, сакратар БРСМ аграрна-тэхнічнага
каледжа.
Дапамагалі ветэрану навучэнцы
групы 272о Доктараў Данііл, Балабасаў Данііл, Кішчанка Павел, Іваненка
Аляксандр і
групы 267в Алейнік Уладзіслаў пад кіраўніцтвам культорганізатара Святланы
Стэльмах.
Усе навучэнцы з'яўляюцца членамі РК ГА БРСМ.