Лепельскім раённым аддзелам Следчага камітэта праводзіцца праверка па факце ДТЗ
28.7.20250 праглядаў
У ходзе правядзення праверкі ўстаноўлена, што 28 красавіка бягучага года каля 20 гадзін 40 хвілін непаўналетні кіроўца К., не маючы права кіравання, кіруючы мапедам «ALPHA» без рэгістрацыйнага знака, пры выездзе з другаснай дарогі ў в. Старыя Валосавічы Лепельскага раёна не прапусціў і здзейсніў сутыкненне з рухаўшымся па галоўнай дарозе Н-2858 Новыя Валосавічы - Старыя Валосавічы з матацыклам «Урал» без рэгістрацыйнага знака, пад кіраваннем кіроўцы М.
У выніку дарожна-транспартнага здарэння кіроўцы К. і М. атрымалі цяжкія цялесныя пашкоджанні.
Просьба да асоб, якія з'яўляліся сведкамі і відавочцамі здарэння, звярнуцца ў Лепельскі раённы аддзел Следчага камітэта па тэлефонах: 80213238424, 80213234859, 80213234807.