Гэтыя мініяцюрныя дэсерты, упрыгожаныя ў патрыятычным стылі, сталі салодкім сімвалам падзякі тым, хто стаіць на варце міру і бяспекі.

Тарцінкі не толькі цешаць вока, але і дораць цяпло хатняй выпечкі, нагадваючы абаронцам пра падтрымку і клопат з боку землякоў. Такое смачнае віншаванне – яшчэ адзін спосаб сказаць дзякуй сапраўдным і будучым абаронцам.