Лепельский райисполком объявляет смотр-конкурс на лучшее праздничное оформление "Новый год - 2025"

Лепельскі райвыканкам абвяшчае агляд-конкурс на лепшае святочнае афармленне "Новы год - 2025"

16.12.20240 праглядаў

У конкурсе прымаюць удзел прадпрыемствы, арганізацыі і ўстановы ўсіх формаў уласнасці горада Лепеля і Лепельскага раёна.

  Конкурс праводзіцца па намінацыі: «Лепшае навагодняе афармленне прадпрыемства, арганізацыі, установы» з прысуджэннем: -«Гран-пры» конкурсу; - Дыпломаў I;II;III ступені.

  Конкурс праводзіцца з 16 па 23 снежня 2024 года.

  Патрабаванні да афармлення і крытэрыі ацэнак: - афармленне фасадаў будынка і прылеглай тэрыторыі навагодняй ілюмінацыяй; - разнастайнасць формаў навагодняга афармлення: выразнасць фасадаў, уваходных груп, прылеглых тэрыторый; - творчы падыход да афармлення, арыгінальнасць, крэатыўнасць, навацыя; - захаванне святочнай навагодняй тэматыкі; - агульнае кампазіцыйнае рашэнне навагодняга афармлення; - захаванне правілаў пажарнай бяспекі.

  Падвядзенне вынікаў і ўрачыстае ўзнагароджанне пераможцаў конкурсу адбудзецца 24 снежня 2024 года на гарадской плошчы.