Высокая актыўнасць выбаршчыкаў назіралася ў асноўны дзень галасавання 26 студзеня з самай раніцы на ўсіх участках для галасавання Лепельшчыны.

Многія адзначалі, што традыцыйна галасуюць у нядзелю, таму што на ўчастках заўсёды святочная атмасфера, працуе гандлёвая кропка, сустракаюць шмат знаёмых і сяброў.

- Падзея вельмі важная, ігнараваць яе нельга, бо выбіраем лёс нашай краіны. Галасуем за светлую будучыню, а для гэтага беларускае грамадства павінна быць згуртаваным.

Старшыня раёна Міхаіл Кісялевіч разам з сям'ёй аддаў свой голас на выбарчым участку № 4

- Прыйсці на ўчастак разам з жонкай і дзецьмі - гэта для мяне ўжо традыцыя. З дзяцінства распавядаем сыну і дачцэ пра тое, што такое грамадзянскі доўг, чаму важна прымаць удзел у палітычным працэсе краіны. Мой голас - за светлую будучыню нашых дзяцей, - сказаў старшыня раённага выканаўчага камітэта.

Міхаіл Леанідавіч таксама адзначыў, што згуртаванасць беларусаў у гэтыя важныя для ўсёй краіны дні – гэта гарачае жаданне быць гаспадарамі на сваёй роднай зямлі, будаваць квітнеючую дзяржаву і жыць з усімі ў міры і згодзе.