Установа ўключае Лепельскі раённы Дом культуры і 12 сельскіх клубных устаноў. У Лепельскім РДК і яго філіялах працуе 80 чалавек. Узначальвае калектыў Дома культуры Алена Сямёнаўна Азаронак.

Артысты прымаюць найбольш актыўны ўдзел у гарадскіх і раённых мерапрыемствах, з'яўляюцца арганізатарамі і ўдзельнікамі шматлікіх канцэртаў і тэатралізаваных прадстаўленняў, шоу-праграм і спектакляў, тэматычных вечароў і конкурсаў як у горадзе, так і ў сельскіх населеных пунктах раёна.

Таксама ва ўстановах культуры створаны ўсе ўмовы для арганізацыі і развіцця мастацкай творчасці. З гэтай мэтай тут працуе 46 дзіцячых і 51 дарослае клубнае фарміраванне, у якіх займаецца больш за 1200 чалавек. 14 калектываў маюць найменне «народны» і «узорны».

Калектывы і работнікі Лепельскага раённага Дома культуры — лаўрэаты раённых, абласных і рэспубліканскіх конкурсаў і фестываляў.