Аляксей Гірс, першы намеснік начальніка РАНС, а таксама Аляксей Альошын, начальнік Лепельскага ўчастка ДІАС, сёння наведалі Пятра Палонскага, інваліда дзяцінства з прычыны наступстваў вайны.

Гэтай раніцай у форме былі не толькі мужчыны, але і цудоўная дзяўчынка – Ксенія Альошына, вучаніца Заслаўскай школы. Дзяўчынка прыйшла на сустрэчу разам з бацькам, а да мерапрыемства рыхтавалася вельмі старанна. Ваенная форма, падарункі, кветкі, песня – усё ў знак прызнання і падзякі ў адрас Пятра Палонскага.

- З кожным годам тых, хто памятае жахі вайны, застаецца ўсё менш, і наш абавязак паказаць ім, што яны не забытыя, што нашай падзякі за іх ахвяру няма мяжы. Дарагія ветэраны, вялікі вам дзякуй! Мы жадаем вам шчасця, здароўя і яшчэ доўгіх гадоў жыцця, - адзначылі госці ў віншаванні.