Як стала вядома, аддзел стаў пераможцам першага этапу конкурсу

Паспяховую, пісьменную і якасную працу аддзела ацанілі і на рэспубліканскім узроўні. Нашы землякі прадставілі абласное ўпраўленне на рэспубліканскім узроўні і занялі 3 месца.

Як адзначыў начальнік аддзела Аляксандр Патоцкі, праца з маладымі следчымі наладжана добра. Дзейнічае практыка настаўніцтва, падтрымкі і клопату. Гэта дае магчымасць маладым кадрам камфортна ўліцца ў прафесійную дзейнасць і паказваць высокія вынікі. Яркім прыкладам такой практыкі з'яўляецца малады следчы Яўген Івашкевіч. Хлопец нядаўна папоўніў раённую каманду СК, але ўжо робіць вялікія поспехі. Перамога ў конкурсе гэта пацвярджае.