Мерапрыемства адбылося на базе сярэдняй школы № 3 горада Лепеля, дзе сабраліся 21 каманда з 12 устаноў адукацыі раёна.

Сінахронны Кубак імя М.Ф. Шмырова стартаваў адначасова ва ўсіх рэгіёнах Віцебскай вобласці, аб'яднаўшы сотні юных знаўцаў. Удзельнікі спаборнічалі ў чатырох узроставых катэгорыях, дэманструючы не толькі шырокую эрудыцыю і логіку, але і імкненне да перамогі.

Другі этап спаборніцтваў запланаваны на красавік 2025 года, а ўжо ў маі лепшыя каманды сустрэнуцца ў фінале, каб вызначыць наймацнейшых інтэлектуалаў вобласці.