На сённяшні дзень колькасць работнікаў установы складае 20 чалавек, з іх 2 маладых спецыяліста, трое маюць званне “народны майстар Рэспублікі Беларусь”, чацвёра членаў Саюза майстроў. Гордасцю Цэнтра рамёстваў з'яўляецца Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь народная студыя майстроў народных мастацкіх рамёстваў «Скарбонка».
Для гасцей і жыхароў горада Цэнтр рамёстваў прапануе: экскурсіі па выставачных залах, майстар-класы па розных відах рамёстваў, індывідуальныя майстар-класы, урокі традыцыйнай культуры, урокі майстра, лекцыі-кансультацыі, творчыя вечары і г.д.
Майстры нашага цэнтра рамёстваў рэгулярна адзначаюцца дыпломамі, граматамі і падзякамі за развіццё і папулярызацыю традыцыйных рамёстваў.
Лепельскі Цэнтр рамёстваў створаны ў 1992 годзе з мэтай захавання, адраджэння і развіцця традыцыйных беларускіх рамёстваў Лепельшчыны
13.10.20250 праглядаў