Наш Лепельскі край славіцца даўняй багатай гісторыяй традыцыйных мастацтваў і рамёстваў, многія з якіх існуюць і зараз. І як вы думаеце, дзякуючы чаму гэтыя традыцыі захаваліся? Вядома, дзякуючы велізарнай працы людзей, неабыякавых да гісторыі і традыцый краю. Калектыў такіх аднадумцаў, якія гатовыя дзень і ноч напралёт сядзець за ткацкім, ганчарным або іншым станком, працуе ў ДУК «Лепельскі цэнтр рамёстваў».

Цэнтр пачаў сваю працу 30 студзеня 1992 года - роўна 30 гадоў таму. Увесь гэты перыяд супрацоўнікі ўстановы збіраюць, захоўваюць і перадаюць веды і традыцыі народных рамёстваў маладому пакаленню. Тут не проста займаюцца ганчарнай справай і пашывам традыцыйных касцюмаў, але і даюць магчымасць наведвальнікам сваімі рукамі выпрабаваць тэхналогіі рамёстваў пад чулым кіраўніцтвам настаўнікаў. Акрамя гэтага, майстры могуць навучыць традыцыйнаму беларускаму рамёству: ткацтву, вышыўцы, разьбе па дрэве, саломапляценню, кераміцы, пашыву Беларускага нацыянальнага касцюма і многаму іншаму.

Дзейнасць работнікаў цэнтра накіравана на адраджэнне і падтрымку традыцыйнага народнага мастацтва, развіццё творчых здольнасцей дзяцей і дарослых, прылучэнне да беларускай культуры і народнай творчасці. Таксама ў Цэнтры рамёстваў праводзяцца майстар-класы па розных відах рамёстваў, выставы майстроў і мастакоў, фотасесіі ў цыкавым інтэр'еры і іншыя урачыстыя мерапрыемствы. Увазе наведвальнікаў прадстаўлена пастаянная экспазіцыя калекцый ручнікоў, нацыянальнага касцюма, ткацтва і іншыя. Майстры Цэнтра рамёстваў - пастаянныя ўдзельнікі Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску", рэспубліканскага свята-конкурсу "Вясенні букет", абласнога свята "Дажынкі " і іншых. Пры Цэнтры рамёстваў працуе салон-крама "Скарбонка", дзе можна набыць сувеніры ручной працы па сваім гусце. Асабліва любяць турысты наведваць салон-краму, каб дадому прывезці нешта незвычайнае і ўнікальнае.

У цэнтры працуе згуртаваны калектыў аднадумцаў,майстроў з вялікай літары, людзей, якія заўсёды вырашаюць пастаўленыя задачы, развіваюць народнае мастацтва і перадаюць яго!

Наталля Храповіцкая.