Падчас рыбалкі на аддаленых азёрах даволі часта даводзіцца сутыкацца з устаноўленымі браканьерскімі сеткамі, мерэжамі і іншымі забароненымі прынадамі лову. Як правільна паступіць у падобнай сітуацыі, каб самому не апынуцца ў ролі браканьера.
Для пачатку высветлім, што адносіцца да дазволеных для аматарскага рыбалоўства снасцей, каб выпадкова не абвінаваціць у браканьерстве годных рыбакоў. Пра вуды, донкі і спінінгі ведаюць усе, але Правіламі рыбалоўства таксама не забаронена выкарыстоўваць пад'ёмнікі, ракалоўкі, а з нядаўняга часу, нават экраны-тэлевізары. Калі выпадкова знойдзеная снасць да пералічаных вышэй не адносіцца, і вы ўпэўнены, што сутыкнуліся з сапраўды браканьерскай прынадай лову, дзейнічайце згодна з Правіламі рыбалоўства Беларусі. Не вымаючы снасць з вады, не дакранаючыся да яе, калі забароненая прынада лову выяўлена на беразе, паведаміце аб знаходцы па тэлефоне даверу ў Дзяржінспекцыю: 8(017)39-00-000, 8(033)333-6-000 або ў Лепельскую міжраённую інспекцыю аховы жывёльнага і расліннага свету 8(02132)3-43-85. Улічыце, што гаспадара знойдзенай браканьерскай снасці інспектары ўжо могуць чакаць на месцы і за вашымі дзеяннямі можа весціся відэаназіранне.Калі забароненая снасць апынецца ў вашых руках, і пры гэтым вы вырашыце не паведамляць аб знаходцы ў Дзяржінспекцыю, з высокай доляй верагоднасці вас могуць выкрыць у браканьерстве. І калі спінінгіста, які выпадкова зачапіў «плутанку» блісной ніхто чапаць не стане, то рыбака, які правярае чужыя сеткі, інспектары возьмуць «у абарот» па-поўнай. Што і зразумела. Здзяйсняючы падобныя дзеянні, рыбак сам пераходзіць мяжу закону, становячыся ў адзін шэраг з браканьерамі. Прыгатуйцеся заплаціць за сваю дурасць. За знаходжанне ў рыбалоўных угоддзях з забароненай прынадай лову вас чакае адміністрацыйная адказнасць па ч. 3 арт. 16.25 КаАП РБ, а гэта штраф ад 5 да 30 базавых велічынь. Калі ж вы завалодалі, напрыклад, браканьерскай сеткай, а ў ёй быў улоў, то рыхтуйцеся несці больш сур'ёзнае пакаранне. У залежнасці ад сумы нанесенай шкоды, яна можа вылічвацца сотнямі базавых велічынь. Пры нанясенні шкоды ў асабліва буйным памеры, вялікая верагоднасць стаць асуджаным па крымінальным артыкуле.