У Віцебску прайшоў чэмпіянат вобласці па інтэлектуальных гульнях сярод школьнікаў.
У Віцебску прайшоў чэмпіянат вобласці па інтэлектуальных гульнях сярод школьнікаў. Лепельшчыну прадставіла каманда інтэлектуальнага клуба "Ра" цэнтра дзяцей і моладзі "Ніягара". Лепяльчане прадэманстравалі найлепшы вынік па гульнях "Што? Дзе? Калі?" і "Кросвордзінг". У спаборніцтве са 123 камандамі "Ніягара" ўвайшла ў дзясятку наймацнейшых і поадяліла першае месца сярод інтэлектуалаў у сваім узросце. Гулялі Марына Кулеш, Анастасія Кавалёнак, Вольга Чарныш, Анастасія Шчэрбач, Ілья Жарнасек, Артур Шушкевіч, Іван Юшкевіч.