Учорашнія выпускнікі вышэйшых і сярэдніх спецыяльных устаноў адукацыі сабраліся разам, каб пагутарыць, атрымаць карысную інфармацыю, абмяняцца думкамі і задаць хвалюючыя пытанні кіраўніцтву паўночнага рэгіёна. Каля ўдзельнікаў, з іх 5 маладых спецыялістаў Лепельскага лесхоза.

  З прывітальным словам да ўдзельнікаў семінара звярнуўся дырэктар прадпрыемства Андрэй Барадзіч. Затым дружная каманда маладых лесаводаў наведала дрэваапрацоўчы цэх.

  Пазнавальная экскурсія працягнулася ў Стайскім лясніцтве, дзе ўвазе рабят было прадстаўлена сучасны адміністрацыйны будынак і добраўпарадкаваная тэрыторыя

  Галоўны ляснічы Андрэй Старынскі і ляснічы дадзенага лясніцтва Андрэй Дзямко расказалі маладым спецыялістам аб існуючых асаблівасцях і спецыфіцы працы ў лясніцтвах. Таксама ўдзельнікам семінара прадэманстравалі аснашчэнне лясной пажарнай аховы.

  Незабыўныя ўражанні пакінула наступная лакацыя – квартал 69, дзе прысутныя азнаёміліся з апрацоўкай лясных культур ад патраў дзікіх жывёл біятэхнічным сродкам.

  У культурнай праграме маладых лесаводаў Віцебшчыны значыліся 2 аб'екты, якія захоўваюць гістарычную памяць нашага краю, – раённы краязнаўчы музей і Цэнтр рамёстваў.

  Падчас экскурсіі маладыя спецыялісты даведаліся аб побыце і традыцыйных занятках нашых продкаў і шмат цікавых фактаў аб Лепельшчыне.