Лета – пара актыўнага адпачынку на прыродзе. Добрае надвор'е так і кліча выехаць у лес і пасядзець у коле сяброў ля вогнішча. Аднак не варта забываць, што неабдуманае абыходжанне з агнём часта прыводзіць да планаваных вынікаў. Легкадумнасць і нядбайнасць у гэтым пытанні могуць выклікаць незваротныя наступствы, такія як лясны пажар, здольны знішчыць на сваім шляху мноства дрэў, звяроў, а часам і людзей.

Дзяржаўная інспекцыя нагадвае!

У адпаведнасці з Правіламі пажарнай бяспекі ў лясах Рэспублікі Беларусь у пажаранебяспечны сезон забараняецца:
разводзіць вогнішчы ў хваёвых незмыкнутых дравастоях (вышынёй да 1 м) і маладняках 1 класа ўзросту (вышынёй да 15 м), на ўчастках пашкоджанага лесу (ветравал і буралом), тарфяніках, у месцах з падсохлай травой;
пакідаць непатушаныя крыніцы гарэння, тлення (гарачыя запалкі, недакуркі і інш.);
пакідаць прамасленае або прасякнутае лёгкаўзгаральнымі і гаручымі вадкасцямі або іншымі гаручымі рэчывамі матэрыялы (паперу, тканіну, паклю, вату і інш.);
запраўляць паліўныя бакі машын і механізмаў у неўстаноўленых месцах, а таксама пры працуючых рухавіках; выкарыстоўваць машыны з няспраўнасцямі, якія прыводзяць да выцякання лёгкаўзгаральных і гаручых вадкасцей, паліць або карыстацца адкрытым агнём паблізу машын, якія запраўляюцца палівам;
выпальваць сухую траву.
Развядзенне вогнішчаў дапускаецца (у тым ліку з выкарыстаннем прыстасаванняў: мангалаў, барбекю, грылю, газавых пліт і г.п.) на абсталяваных пляцоўках, акаймляваных мінералізаванай (ачышчанай да мінеральнага слоя глебы) паласой шырынёй не менш за 0,25 м, а таксама ў месцах, якія выключаюць пашкоджанне агнём крон, ствалоў і каранёвых лап растучых дрэў, акрамя забароненых участкаў. Пасля мінавання патрэбы вогнішча павінна быць патушана да поўнага спынення тлення.
За развядзенне вогнішчаў у забароненых месцах можа быць прызначаны штраф да 12 базавых велічынь. За парушэнне патрабаванняў пажарнай бяспекі ў лясах або на тарфяніках альбо забароны на іх наведванне – да 25 базавых велічынь. За незаконныя дзеянні, якія пацягнулі знішчэнне або па