18 кастрычніка, Віцебск /Дзіяна Курыло - БЕЛТА/. Уласны брэнд з'явіцца ў Полацкага раёна. Яго прэзентацыя пройдзе 21-22 кастрычніка ў вёсцы Якаўцы, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА начальнік аддзела ідэалагічнай работы Полацкага райвыканкама Дзмітрый Доўгаў.
Прадстаўляць раён, багаты лясамі і вядомы сваімі ягаднымі і грыбнымі чэмпіянатамі, даверана гаспадару лясоў Лешаму-Лесуну. Міфалагічны герой сочыць за парадкам у лесе, глядзіць, каб ніхто не нанёс яму шкоды, дапамагае добрым людзям знаходзіць грыбы-ягады і выходзіць з лесу, а злых блытае ў глухіх гушчарах. Менавіта гэтыя якасці казачнага "экалога" прыйшліся па душы стваральнікам брэнда, бо яны ў поўнай меры пазіцыянуюць раён як экалагічна чысты, багаты на лясныя дары і прыязны да гасцей.
Прыстанне Лешы-Лесун знайшоў на турбазе аднаго з полацкіх прадпрыемстваў. Тут ён размясціў фітабар, экашколу, запрасіў рамеснікаў для навучання гасцей асновам народных промыслаў, а яшчэ абяцае арганізаваць лазню і запрашаць сюды ўдзельнікаў лазневых чэмпіянатаў, якія сталі такой жа добрай традыцыяй для раёна, як і яго грыбныя, ягадныя, бульбяныя і малочныя фестывалі-чэмпіянаты. Цяпер з удзелам Лешага-Лесуна будуць праходзіць усе раённыя святы, а жадаючыя бліжэй пазнаёміцца з казачным персанажам могуць прыехаць да яго на хутар каля вёскі Якаўцы.
Як лічыць Дзмітрый Доўгаў, стварэнне брэнда дапаможа прыцягненню ў раён турыстаў, будзе спрыяць развіццю ўнутранага маркетынгу.-0-
БЕЛТА
Лясун-Лесун стане брэндам Полацкага раёна
18.10.20110 праглядаў