Лясгасы Беларусі рэалізавалі 70 277 навагодніх дрэў, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства лясной гаспадаркі.
Лясгасы Беларусі рэалізавалі 70 277 навагодніх дрэў, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства лясной гаспадаркі.
Традыцыйна найбольшым попытам у пакупнікоў карыстаюцца пухнатыя елкі, аднак у якасці галоўнага навагодняга атрыбута беларусы выбіраюць і сосны. З агульнай колькасці рэалізаваных дрэў іх прададзена больш за 5 тыс. Акрамя таго, лясгасы прапануюць сваім пакупнікам навагоднія букеты (прададзена больш за 2 тыс.) і дрэвы ў кадках (516).
У цэлым па краіне адзначаецца павелічэнне попыту на навагоднія дрэвы. "Гэта пацвярджае і статыстыка: летась за аналагічны перыяд было рэалізавана 66 263 елкі і сосны", - распавялі ў прэс-службе.
Усяго ў 2017 годзе лясгасы Беларусі падрыхтавалі да надыходзячых святаў каля 180 тыс. навагодніх дрэў. Іх кошт у розных рэгіёнах Беларусі адрозніваецца. Традыцыйна найбольш нізкія цэны на навагоднія дрэвы ў лясніцтвах. Прадукцыя лясгасаў прадстаўлена больш чым у 1,1 тыс. гандлёвых кропак па ўсёй краіне.