Лясгасы Беларусі за чатыры гады павялічылі нарыхтоўку таварнага мёду больш чым у 2 разы. Пра гэта карэспандэнту БЕЛТА паведаміла прэс-сакратар міністэрства Дар'я Лепешка.

Лясгасы Беларусі за чатыры гады павялічылі нарыхтоўку таварнага мёду больш чым у 2 разы. Пра гэта карэспандэнту БЕЛТА паведаміла прэс-сакратар міністэрства Дар'я Лепешка.

У прыватнасці, у 2010 годзе лясныя гаспадаркі нарыхтавалі 45,4 т мёду, у 2011-м - 61,3 т, у 2012-м - 73,1 т, у 2013-м - 80,3 т, у 2014 годзе атрымана ўжо 103 т мёду. Па словах прэс-сакратара, рост аб'ёмаў - вынік павышанай увагі да вытворчасці мёду ў апошнія гады.

Па дадзеных міністэрства, у 2014 годзе ў цэлым па рэспубліцы было рэалізавана 82,3 т мёду, у тым ліку ў Брэсцкай вобласці - 19,7 т, Віцебскай - 14,3 т, Гомельскай - 8,3 т, Гродзенскай - 5,1 т, Мінскай - 24,4 т, Магілёўскай - 10,5 т.

Работа ў галіне пчаляводства праводзіцца ў адпаведнасці з Праграмай развіцця пчаляводства ў арганізацыях Мінлясгаса на 2011-2015 гады.-

Навіны Беларусі (БЕЛТА)