Летнія канікулы – шчаслівая пара для кожнага дзіцяці, напоўненая не толькі гульнямі і забавамі, але і асаблівай увагай дарослых да бяспекі падрастаючага пакалення.
Летнія канікулы – шчаслівая пара для кожнага дзіцяці, напоўненая не толькі гульнямі і забавамі, але і асаблівай увагай дарослых да бяспекі падрастаючага пакалення. У ходзе правядзення прафілактычнай акцыі «Канікулы без дыму і агню!» лепельскія ратавальнікі наведалі дзіцячы аздараўленчы лагер у в.Бароўка. Візіты работнікаў МНС у гэты лагер сталі ўжо традыцыйнымі. Падчас наведвання ратавальнікі ў чарговы раз нагадалі дзецям аб выкананні мер пажарнай бяспекі ў быце, наставілі, каб у выпадку ўзнікнення любой надзвычайнай сітуацыі яны змаглі правільна дзейнічаць, прымяніўшы на практыцы ўсе веды і ўменні па асновах бяспекі жыццядзейнасці, якімі яны валодаюць. А яшчэ дзеці з цікавасцю паўдзельнічалі ў квест-гульні «Шыфр 112», дзе ўдзельнікі, падзяліўшыся на пяць каманд, павінны былі прайсці сем лакацый. Прайшоўшы ўсе этапы, каманды-пераможцы былі ўзнагароджаны прызамі.
У канцы сустрэчы дзеці падзякавалі ратавальнікаў за цікава праведзены час, за падарункі, а яны, у сваю чаргу, пажадалі ім, каб летні адпачынак прынёс здароўе, радасць і толькі станоўчыя эмоцыі.