Летні патруль
У мэтах фарміравання ў грамадстве культуры бяспекі жыццядзейнасці работнікі Лепельскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях сумесна з прадстаўнікамі Асвода, РАУС, ДЛГУ «Лепельскі лясгас», а таксама з актывістамі Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі і БДМАСП на рэгулярнай аснове праводзяць рэйдавыя мерапрыемствы ў рамках рэспубліканскай акцыі «Летні патруль», якая стала чарговым крокам у рэалізацыі Пагаднення аб супрацоўніцтве паміж МНС і ГА БРСМ у частцы прапаганды ведаў у галіне бяспекі жыццядзейнасці і прыцягнення падрастаючага пакалення да аказання садзейнічання органам і падраздзяленням па НС.
У ходзе патрулявання лясных масіваў, а таксама месцаў масавага адпачынку людзей на вадаёмах, з адпачывальнікамі праводзяцца гутаркі аб недапушчальнасці парушэння правілаў бяспекі пры купанні, пакіданні малалетніх дзяцей без нагляду нават на мелкаводдзі, правілах бяспечных паводзін у лесе. Дадзеная праца будзе праводзіцца аж да завяршэння летняга сезона.