Для ратавальнікаў нашага раёна наступіў вельмі напружаны перыяд, бо колькасць пажараў, якія ўзнікаюць з-за спальвання мінулагодняга смецця і неасцярожнага абыходжання з агнём у лясах, пастаянна расце.

Для ратавальнікаў нашага раёна наступіў вельмі напружаны перыяд, бо колькасць пажараў, якія ўзнікаюць з-за спальвання мінулагодняга смецця і неасцярожнага абыходжання з агнём у лясах, пастаянна расце. З мэтай паляпшэння аператыўнай абстаноўкі работнікі Лепельскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях правялі рэйд па папярэджанні распальвання вогнішчаў у забароненых месцах.

З мэтай мінімізацыі наступстваў, звязаных з пажарамі ў экасістэмах, у Лепельскім раёне была арганізавана мабільная група, якая правяла рэйд па недапушчэнні загаранняў сухой расліннасці на корані і лясоў. У склад групы ўваходзілі супрацоўнікі раённага аддзела па НС, Лепельскі лясгас, інспекцыя прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.

У ходзе рэйдавых мерапрыемстваў ратавальнікі расказалі пра адказнасць за выпальванне сухой расліннасці, травы на корані, а таксама саломы альбо непрыняцце мер па ліквідацыі прыцелаў, а таксама за распальванне вогнішчаў у забароненых месцах. Прыводзілі прыклады, калі бестурботнасць грамадзян прыводзіла іх да атрымання апёкаў, а ў некаторых выпадках і да смяротнага зыходу.

З жыхарамі раёна праводзіліся прафілактычныя гутаркі, ім уручалі тэматычныя памяткі, настойліва рэкамендавалі быць максімальна асцярожнымі з агнём і пры выяўленні загаранняў неадкладна тэлефанаваць у службу выратавання па нумары 101 або 112.