На базе ДНУ «Гімназія імя І.М. Ерашова г. Лепель» быў арганізаваны летні выхаваўча-аздараўленчы лагер «Чэмпіён», у якім аздаравіліся 60 дзяцей. Тры дружныя атрады сталі сапраўднымі камандамі, дзе кожнае дзіця адчувала сябе часткай вялікай і добрай сям'і

Кожны дзень быў тэматычным і напоўнены радасцю: спартыўныя эстафеты, творчыя заданні, віктарыны, экскурсіі і — вядома ж — вясёлыя гульні на свежым паветры, якія дарылі дзецям зарад бадзёрасці і добрага настрою!

  У гуртку «Чароўная бусінка» дзеці з захапленнем майстравалі ўпрыгожанні, брэлокі і сувеніры з бісеру. Гэта было не толькі цікава, але і карысна для развіцця ўседлівасці, фантазіі і дробнай маторыкі.

  У межах раённай інфармацыйна-прававой акцыі «Крок да поспеху» прайшлі змястоўныя сустрэчы з прадстаўнікамі розных арганізацый

  Дзеці тройчы пабывалі на кінасеансах у ДКУ «Лепельскі раённы Дом культуры», наведалі «Лепельскі Цэнтр рамёстваў» і «Лепельскі раённы краязнаўчы музей». Экскурсіі спрыялі пашырэнню іх кругагляду і падарылі шмат новых уражанняў і ведаў. Кожнае наведванне было напоўнена яркімі эмоцыямі і цікавымі адкрыццямі.

  Выхаванцы лагера прынялі ўдзел у раённай акцыі "Вітаміны лета". На конкурс былі прадстаўлены яркія і арыгінальныя малюнкі пра здароўе, сонца і лета.

  Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь у лагеры «Чэмпіён» прайшоў урачыста і кранальна. Выхаванцы прынялі ўдзел у патрыятычнай акцыі «Заспяваем гімн разам», выканаўшы гімн з пачуццём гордасці за сваю краіну. Пасля гэтага прайшла хвіліна маўчання ў памяць пра герояў. Прагучалі вершы, а завяршэннем стала песня «Беларусь моцная».

  Закрыццё змены прайшло ў форме ўрачыстай лінейкі. Актыўныя рабяты былі ўзнагароджаны граматамі і прызамі, гучалі вершы пра лета, а фінальнай нотай стала песня «Гэты лагер — самы лепшы!». Заключнай нотай стала запальная дыскатэка! Усе дзеці атрымалі салодкія падарункі і набор школьных прыналежнасцей.